Навіны раёна
15 кастрычніка 2024 года
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці з прафесійным святам
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны фармацэўтычнай галіны Бешанковіччыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Вы забяспечваеце лячэбны працэс, прызначаны лекарамі, адказваеце за своечасовасць і якасць фармацэўтычнай дапамогі. Штодня людзі звяртаюцца да фармацэўтаў за дапамогай і атрымліваюць не толькі лекавыя сродкі, але і добрыя парады, умацоўваюцца ў надзеі і веры на выздараўленне.
Вялікі дзякуй за ваш прафесіяналізм, веды і добрасумленнасць, за імкненне дапамагаць людзям! Шчыра жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця і міру! Прафесійных поспехаў у вашай высакароднай працы, дабрабыту і сямейнага цяпла!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.