Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

26 чэрвеня 2024 года

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе работнікаў і ветэранаў пракуратуры з прафесійным святам

Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры Бешанковіцкага раёна!
Віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў пракуратуры!
Ваша нялёгкая праца звязана з высокай адказнасцю, заслужана выклікае ўдзячнасць і павагу ў грамадстве, і да яе прад’яўляюцца асаблівыя патрабаванні.
Органы пракуратуры займаюць важнейшае месца ў праваахоўнай сістэме дзяржавы, з’яўляюцца гарантам парадку і законнасці ў краіне. Ад вашай дзейнасці залежаць вера людзей у сілу закона, павага да яго нормаў, вырашэнне многіх задач, накіраваных на ўмацаванне асноў прававога грамадства, і фарміраванне адказнага заканадаўчага поля.
Выказваем шчырую ўдзячнасць за працу як работнікам пракуратуры, так і ветэранам службы, якія ўнеслі дастойны ўклад ва ўмацаванне законнасці і правапарадку ў раёне, перадалі свой багаты вопыт цяперашнім пакаленням.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, усяго самага найлепшага вам і вашым сем’ям!
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Вярнуцца