Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

16 чэрвеня 2024 года

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе работнікаў і ветеранаў сферы аховы здароўя з прафесійным святам

Шаноўныя работнікі і ветэраны аховы здароўя Бешанковіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Лячэнне людзей заўсёды лічылася самай высакароднай і гуманнай справай. Яно патрабуе не толькі глыбокіх ведаў, неверагоднай адказнасці, найвышэйшага майстэрства, але і асаблівых маральных якасцяў: міласэрнасці, чуласці, здольнасці падзяліць чужыя боль і пакуты. Штодзень вы на варце найвялікшых дараваных чалавеку каштоўнасцяў — яго жыцця і здароўя. Ваша стваральная праца, самаахвярнае служэнне справе дазволілі многім людзям здабыць упэўненасць у будучыні, зноў адчуць радасць паўнавартаснага існавання.

Асобныя словы ўдзячнасці хочацца сказаць ветэранам працы, што перадавалі свой бясцэнны вопыт маладым калегам, выхавалі дастойную змену, фарміравалі традыцыі рэгіянальнай медыцыны.
Здароўе грамадзян заўсёды было і застаецца здабыткам нацыі. Разумеючы важную ролю аховы здароўя ў дабрабыце краіны, дзяржава прымае ўсе магчымыя меры па яе развіццю: мадэрнізуюцца медыцынскія ўстановы, поўным ходам ідзе тэхнічнае пераўзбраенне. Аднак, безумоўна, развіццё медыцыны немагчыма ўявіць без прафесіяналізму людзей у белых халатах, якія ўсяляюць веру ў выратаванне, прывіваюць землякам здаровы лад жыцця.
Вялікі дзякуй вам за самаадданасць, цярпенне і чуласць, за нялёгкую, але вельмі важную працу, вопыт, веды, уменне прымаць рашэнні і дзейнічаць у самых складаных сітуацыях. Жадаем вам шчасця, дабрабыту, прафесійных поспехаў і аптымізму! Моцнага здароўя вам, вашым сем’ям і пацыентам! Нізкі паклон — за бяссонныя ночы і выратаваныя жыцці!

Галіна УНУКОВІЧ,старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ,старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Вярнуцца