Навіны раёна
3 снежня 2023 года
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе работнікаў юрыдычнай сферы з прафесійным святам
Шаноўныя работнікі і ветэраны юрыдычнай сферы!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Ваша штодзённая карпатлівая праца служыць высокай мэце — захаванню справядлівасці і роўнасці людзей перад законам. Менавіта ад вас, правазнаўцаў розных напрамкаў і сфер дзейнасці, залежыць рост прававой культуры, забеспячэнне правоў і свабод кожнага жыхара раёна. Вялікі дзякуй за прафесіяналізм, сумленнасць, прынцыповасць і вернасць службоваму абавязку.
Жадаем вам моцнага здароўя, міру, дабрабыту, няўхільна прытрымлівацца ідэалаў законнасці і гуманізму. Няхай ваша высакародная праца заўсёды прыносіць поспех і задавальненне, невычэрпную энергію, веру ў свае сілы, а кожны дзень будзе напоўнены радасцю служэння людзям і ўпэўненасцю ў справядлівасці прынятых рашэнняў!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў
Вярнуцца