Навіны раёна
7 мая 2023 года
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе супрацоўнікаў і ветэранаў радыё, тэлебачання і сувязі з прафесійным святам
Шаноўныя супрацоўнікі і ветэраны радыё, тэлебачання і сувязі!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Яно аб’ядноўвае людзей самых розных прафесій — журналістаў, рэдактараў, выдаўцоў, сувязістаў, паліграфістаў, распаўсюджвальнікаў друкаванай прадукцыі — усіх тых, хто сваёй стваральнай працай робіць наша жыццё камфортным, мабільным, інфармацыйна насычаным.
Ваша прафесійная дзейнасць дапамагае быць у курсе падзей, якія адбываюцца ў свеце, нашай краіне, раёне, фарміруе грамадскую думку, мабілізуе і кансалідуе грамадства, адкрывае шырокія магчымасці для інтэлектуальнага і духоўнага развіцця чалавека.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, натхнення, яркіх творчых работ, невычэрпнай энергіі, росквіту і паспяховай рэалізацыі новых праектаў. Няхай усё задуманае ўвасобіцца ў жыццё і прынясе новыя прыкметныя вынікі!
Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.