Навіны раёна
15 мая 2022 года
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе ўсіх з Днём сям'і
Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Віншуем вас з Днём сям’і!
Гэта асаблівае свята, напоўненае любоўю і цеплынёй чалавечых сэрцаў, якое сімвалізуе яднанне пакаленняў. З сям’і пачынаецца наша жыццё, тут адбываецца фарміраванне чалавека як грамадзяніна. Сям’я, дзе пануюць любоў, клопат, узаемаразуменне і падтрымка, дапамагае кожнаму з нас пераадольваць усе перашкоды.
Мы ганарымся вамі, моцныя пары, што пражылі сумеснае доўгае і шчаслівае жыццё. У гэты дзень асаблівыя словы падзякі жыхарам Бешанковіччыны, якія вышэй за ўсё цэняць бацькоўскае пачуццё, — шматдзетным сем’ям і сем’ям з прыёмнымі дзецьмі. Дзякуй вам за шчодрасць душы, цярпенне і нястомную працу! Землякі, ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, клопату і вялікага кахання ў кожным доме! Беражыце свае сем’і!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.