Навіны раёна
9 красавіка 2023 года
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе вернікаў каталіцкай канфесіі са святам!
Шаноўныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна, вернікі каталіцкай канфесіі!
Прыміце шчырыя віншаванні са светлым святам Вялікадня!
Без духоўнасці немагчыма жыццё асобнага чалавека і развіццё ўсёй краіны. Велікодныя ўрачыстасці звяртаюць нас да шматвяковых традыцый, духоўна-культурнай спадчыны хрысціянства, якія і сёння з’яўляюцца асновай яднання нашага грамадства. Свята Хрыстовага Уваскрэсення прыносіць упэўненасць у тым, што ўсе цяжкасці могуць быць пераадолены сілай веры, праўды і добрымі справамі. Яно заклікае
шанаваць каштоўны дар жыцця, захоўваць свет ва ўласнай душы, у коле блізкіх і сяброў, у сваёй краіне, любіць людзей, быць спагадлівымі і клапатлівымі.
Няхай вялікае светлае свята Уваскрэсення Хрыстовага напоўніць вас чыстымі думкамі і прынясе пачуццё радасці і абнаўлення, натхненне на добрыя справы і новыя пачынанні, падорыць цяпло і добры настрой, умацуе духоўныя і маральныя асновы. Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў, шчасця і дабрабыту!
Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.