Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

16 красавіка 2023 года

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе вернікаў са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова!

    Шаноўныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна, вернікі праваслаўнай царквы!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова!
    Вялікдзень аб’ядноўвае мільёны людзей, напаўняе сэрцы цяплом. Гэты сімвал дабра і міласэрнасці служыць крыніцай надзеі і духоўных сіл, звяртае да высокіх ідэалаў, натхняе на добрыя справы. Велікодныя традыцыі ствараюць асаблівую атмасферу ў кожным доме, напаўняюць радасцю і любоўю да бліжніх. 
     Няхай жа вясновыя велікодныя дні сагрэюць вас верай, прынясуць у сем’і спакой і згоду, а ў дамы ўтульнасць, дапамогуць падняцца над мітуснёй і дробнымі разладамі, падораць прыемныя моманты сустрэч з роднымі і блізкімі.
    Дарагія землякі, жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай сілы духу, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць роднага краю! Святочнага вам настрою, міру, душэўнай цеплыні, шчасця і дабрабыту!

Галіна УНУКОВІЧ, 
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
 
Генадзь ШВЕДАЎ, 
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Вярнуцца