Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

9 мая 2024 года

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, жыхароў і гасцей з Днём Перамогі

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!
Віншуем вас з Днём Перамогі! 9 Мая — значнае і хвалюючае для кожнага жыхара нашай краіны свята. Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але Вялікая Перамога, як сімвал воінскай славы і мужнасці ўсяго савецкага народа, навечна ўпісана ў гераічны летапіс Беларусі!
Дарагія нашы ветэраны, мы шануем і памятаем ваш подзвіг у імя выратавання Айчыны! Вы самааддана, гераічна на фронце і ў тыле набліжалі доўгачаканую Перамогу, аднаўлялі краіну з руін. Заваяваны вамі мір і сёння натхняе ўсіх нас на новыя здзяйсненні, дапамагае пераадольваць цяжкасці і ісці наперад, дае нам магчымасць мірна жыць, працаваць, любіць!
Дзень Перамогі — свята адзінства пакаленняў. У гэты знамянальны дзень хочацца звярнуцца да маладога пакалення: беражыце мір, ганарыцеся сваёй Радзімай, шануйце памяць пра тых, хто змагаўся за свабоду Беларусі!
Са святам вас, дарагія сябры! З Днём Перамогі!
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

 


Вярнуцца