Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

5 чэрвеня 2024 года

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе з Днём аховы навакольнага асяроддзя

Паважаныя эколагі і абаронцы прыроды!
Віншуем вас з Днём аховы навакольнага асяроддзя!
Кожны жыхар нашай Беларусі, кожны чалавек на Зямлі нясе адказнасць за чыстае паветра, празрыстую ваду, урадлівую глебу, будучыню нашых нашчадкаў, будучыню цэлай планеты. У гэты дзень жадаем каб поспех спадарожнічаў у вашай справе, бо менавіта вы захоўваеце наш мір у далікатнай раўнавазе прыроды і чалавека. Няхай жа ваша дзейнасць заўсёды знаходзіць прызнанне, прыносіць карысць і ўсеагульны дабрабыт.
Шчыра дзякуем усім, хто па абавязку службы або па пакліканні сэрца сваёй працай і беражлівым стаўленнем да прыроды ўносіць бясцэнны ўклад у аздараўленне навакольнага асяроддзя і памнажэнне багаццяў роднай прыроды.
Ад усёй душы жадаем вам дабрабыту, новых паспяховых праектаў на карысць роднага краю.
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Вярнуцца