Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

1 чэрвеня 2022 года

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе з Міжнародным днём абароны дзяцей!


   Дзеці - самае каштоўнае, што ў нас ёсць. Гэта тое, дзеля чаго мы жывём на зямлі, будуем планы, спадзяёмся на шчасце. Стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця маладога пакалення, яго прававой і сацыяльнай абароненасці - адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Мы, дарослыя, павінны атуляць іх увагай і клопатам, вучыць дабрыні і чалавечнасці, прыкладаць усе намаганні для іх паўнацэннага, гарманічнага, усебаковага развіцця і выхавання, каб хлопчыкі і дзяўчынкі раслі здаровымі, жыццярадаснымі, паспяховымі, апраўдвалі самыя лепшыя надзеі сваіх бацькоў.
   Дарагія сябры, давайце берагчы бесклапотнае дзяцінстваі любіць нашых дзяцей, бо яны - наша будучыня. Шчыра жадаем вам і вашым сем'ям міру, дабрабыту і радасці! Няхай кожнае дзіця жыве ў  любові і гармоніі! Няхай лета прынясе дзятве добры адпачынак, цікавыя сустрэчы і выкананне жаданняў! Поспехаў ва ўсіх пачынаннях, цудоўнага настрою, новых адкрыццяў і яркіх, незабыўных уражанняў! Жадаем добрых сямейных адносін, клапатлівых бацькоў і ўдзячных дзяцей! Будзьце здаровыя і шчаслівыя!

Галіна УНУКОВІЧ,
стршыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Вярнуцца