Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

5 студзеня 2024 года

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе з прафесійным святам работнікаў сацыяльнай абароны!

Паважаныя работнікі і ветэраны сацыяльнай службы Бешанковіцкага раёна!
Віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў сацыяльнай абароны, а таксама са 105-годдзем сацыяльнай службы Беларусі!
Мабыць, ні адна іншая прафесія не патрабуе ад чалавека такога бязмежнага гуманізму, спагады, цярпення і веры ў людзей, як праца работніка сацыяльнай службы. Вы прыходзіце на дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу больш за ўсё, — старым і інвалідам, хворым і сіротам, шматдзетным і маламаёмасным. Нярэдка вы замяняеце людзям блізкіх, здараецца і так, што сацыяльны работнік становіцца адзінай апорай таму, хто застаўся без падтрымкі. Ваша святая праца заслугоўвае глыбокай павагі.
Жадаем усім работнікам і ветэранам сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва здароўя, шчасця, дабрабыту, удачы на жыццёвым шляху і поспехаў у няпростай, але такой неабходнай жыхарам нашага раёна службе!
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

 

 


Вярнуцца