Навіны раёна
14 мая 2023 года
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе землякоў з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
Шаноўныя жыхары Бешанковіччыны!
Сардэчна віншуем вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Гэтыя сімвалы ўвасабляюць для кожнага з нас Радзіму. Яны заснаваны на гераічнай гісторыі нашага народа і адлюстроўваюць мірныя стваральныя мэты беларускай дзяржавы, шматвяковыя традыцыі, ідэалы і прынцыпы — мір, працу, добрасуседства, вернасць духоўным каштоўнасцям, аб’ядноўваюць наша грамадства ў самыя адказныя перыяды гісторыі, выхоўваюць у падрастаючага пакалення патрыятызм, пачуццё грамадзянскага абавязку і адказнасці за будучыню сваёй краіны.
Няхай гэта свята яшчэ мацней згуртуе ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці і гатоўнасці самааддана працаваць у імя росквіту нашай роднай Беларусі! Няхай сэрцы напаўняюцца гонарам за гераічны працоўны народ! Дарагія сябры, жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, поспехаў, шчасця, радасці і дабрабыту!
Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.