Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

15 сакавіка 2023 года

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе землякоў з Днём Канстытуцыі

    Асноўны Закон краіны адыгрывае вялікую і значную ролю ў нашым жыцці. Ён увасобіў у сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху, адкрыў новую старонку ў развіцці суверэннай Беларусі. Канстытуцыя з’яўляецца ядром усёй прававой сістэмы і вызначае сэнс і змест іншых законаў. Закладзеныя ў ёй дэмакратычныя прынцыпы з’яўляюцца найважнейшым фактарам далейшай кансалідацыі грамадства, захавання згоды, міру і стабільнасці, залогам паспяховай рэалізацыі эканамічнага, культурнага і духоўнага патэнцыялу нашага народа. 
    Дабрабыт роднай Беларусі шмат у чым вызначаецца ўменнем працаваць, знаходзіць новыя рашэнні штодзённых задач.  І сёння вашы добрыя справы, самаадданая праца і талент памнажаюць славу роднай зямлі. Няхай гэтае свята ўсяліць упэўненасць у дасягненні мэт умацавання дзяржаўнасці роднай Беларусі!
    Дарагія сябры, землякі! Жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, міру і дабрабыту ў кожным доме і новых здзяйсненняў на карысць роднай Айчыны!

Галіна УНУКОВІЧ, 
старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, 
старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Вярнуцца