Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

1 чэрвеня 2024 года

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў раёна з Міжнародным днём абароны дзяцей

Паважаныя жыхары  Бешанковіцкага раёна — дарослыя і дзеці!
Віншуем усіх з яркім летнім святам — Міжнародным днём абароны дзяцей!
Самыя светлыя, чыстыя і добрыя ўспаміны звязаны з дзяцінствам — часам, калі свет вакол здаецца велізарным, неба — бясхмарным, калі шчыра верыш у цуд і радуешся кожнаму новаму дню. Гэта добрае дзіцячае свята нагадвае нам, дарослым, пра тую вялікую адказнасць, якую мы нясем за юнае пакаленне. Няма нічога больш важнага ў жыцці, чым здароўе і шчасце нашых дзяцей.
Радуе, што дзеці нашага раёна маюць магчымасць рэалізоўваць свае таленты ў вучобе, спорце і творчасці. Многія з іх, нягледзячы на даволі юны ўзрост, паспяхова прадстаўляюць раён на спаборніцтвах і конкурсах рознага ўзроўню. 
У гэты першы летні дзень жадаем вам, дарагія дзеці, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, вясёлых канікул, новых сяброў, шчасця, радасці і здароўя! Няхай вас заўсёды акружаюць увага і клопат, любоў і душэўнае цяпло бацькоў.
Дарослым жа хочацца пажадаць гонару за дзяцей і ўнукаў, моцнага здароўя, любові і дабрабыту.
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага  выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Вярнуцца