Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

30 красавіка 2021 года

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў раёна з Вялікаднем!

Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні са светлым святам
Уваскрэсення Хрыстова — Вялікаднём!
Гэта свята мае тысячагадовую гісторыю. Яно ўвасабляе ў сабе надзею на лепшую будучыню, веру ў цуд, любоў да свету, жыцця і тых, хто побач.
Светлае Хрыстова Уваскрэсенне — гэта свята чалавекалюбства, калі мы забываем пра ачарсцвенні ў нашых душах. У гэтыя дні ўсе радуюцца прыходу вясны, узнікненню новага жыцця. Няхай жа ва ўсіх вашых добрых пачынаннях вам спадарожнічаюць
поспех і росквіт!
Шчыра жадаем, каб гэтыя вясновыя святочныя дні сталі для ўсіх вас радаснымі, сагрэлі вашы сэрцы цеплынёй зносін з роднымі і блізкімі, напоўнілі вашы дамы ўзаемаразуменнем і святлом. Няхай гэта свята прынясе дабро, шчасце, здароўе, няхай здзейсняцца ўсе вашы мары і жаданні!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Вярнуцца