Навіны раёна
12 мая 2024 года
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
З асаблівым гонарам адзначаюць гэты памятны дзень у нашай краіне, бо яе галоўныя сімвалы – найважнейшыя атрыбуты дзяржаўнасці. Яны ўвасабляюць асноўныя каштоўнасці і ідэалы сучаснай Беларусі, сярод якіх незалежнасць, любоў да Айчыны, імкненне жыць і працаваць у міры і згодзе.
Шанаваць і паважаць свае сцяг, герб і гімн – абавязак і справа гонару кожнага беларуса. Гэтыя нацыянальныя каштоўнасці адлюстроўваюць веліч і прыгажосць роднай зямлі, пераемнасць гістарычных традыцый і непарыўную сувязь мінулага, сучаснасці і будучыні краіны.
Ад усяго сэрца жадаем вам сямейнага шчасця, узаемаразумення, згоды і дабрабыту! Няхай гэты дзень заўсёды будзе сімвалам міру, справядлівасці, павагі і любові да роднай зямлі!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў
Вярнуцца