Навіны раёна
15 сакавіка 2024 года
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Сёлета спаўняецца 30 гадоў з дня прыняцця Асноўнага Закона дзяржавы. Гэта знакавая падзея дазволіла рэалізаваць імкненне многіх пакаленняў беларусаў быць гаспадарамі на сваёй зямлі, жыць у свабодным, справядлівым і шчаслівым грамадстве. Канстытуцыя стала надзейным фундаментам для развіцця суверэннай Беларусі, сімвалам адзінства, згуртаванасці і згоды, сімвалам моцнай краіны, надзейным гарантам для грамадзян, зацвердзіла правы і свабоды кожнага, роўнасць незалежна ад нацыянальнасці, паходжання, веравызнання.
На рэферэндуме ў 2022 годзе мы зрабілі свой чарговы выбар у імя міру і стварэння, прагаласаваўшы за абноўленую Канстытуцыю, і сёння назіраем вынікі канстытуцыйных пераўтварэнняў. За гэтыя гады ў эканамічнай, сацыяльнай, грамадска-палітычнай сферах адбыліся пазітыўныя змены, накіраваныя на павышэнне маральнага і духоўнага ўзроўню насельніцтва.
Краіна ўпэўнена і дынамічна развіваецца. Наша задача — разам зрабіць усё магчымае для яе ўмацавання і працвітання, выхавання маладога пакалення ў духу любові і вернасці Айчыне. Важна памятаць, што стваральная праца ўсіх грамадзян нашай дзяржавы дасць магчымасць рэалізаваць канстытуцыйныя нормы і прынцыпы, створыць умовы для дастойнага жыцця і самарэалізацыі кожнага жыхара.
Дарагія сябры, жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту, поспехаў у працы ў імя роднай Беларусі!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў
Вярнуцца