Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

30 чэрвеня 2024 года

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў з Днём моладзі і студэнцтва

Шаноўная моладзь, юнакі і дзяўчаты Бешанковіччыны!
Прыміце сардэчныя віншаванні з адным з самых яркіх свят — Днём моладзі і студэнцтва!
Маладосць — выдатная пара, калі перад чалавекам — тысячы дарог, увесь свет, а наперадзе — цікавае жыццё. Бешанковіцкая моладзь — гэта вялізны стваральны патэнцыял, працоўны, інтэлектуальны і творчы рэсурс. Наша моладзь расце і развіваецца, разважае і адстойвае сваё меркаванне, горача перажывае за лёс краіны і ганарыцца сваёй гісторыяй, шануе традыцыі старэйшых пакаленняў. І мы па праве ганарымся маладым пакаленнем, якое актыўна ўдзельнічае ў жыцці раёна, паказвае высокія вынікі ў вучобе, навуковай і творчай дзейнасці, на самых прэстыжных спаборніцтвах, фестывалях і конкурсах і ўжо сёння імкнецца ствараць, будаваць лепшае жыццё.
Няхай энергія маладосці паслужыць крыніцай натхнення для добрых пачынанняў, зробіць вас самадастатковымі, шчаслівымі людзьмі! Будзьце моцнымі духам, дасягайце новых вышынь! Вы — надзея і апора, сіла, што аб’ядноўвае мінулае, сучаснасць і будучыню. Няхай гэтае свята надасць новы імпульс для вучобы, працы і творчасці, умацуе веру ва ўласныя сілы і рэалізацыю самых смелых планаў. Моцнага здароўя, шчасця, поспехаў і цудоўнага настрою!
 
Галiна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Вярнуцца