Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

31 снежня 2023 года

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў з надыходзячым Новым 2024-м годам!

Дарагія землякі!
Шчыра віншуем вас з надыходзячым Новым 2024-м годам!
Мінулае сыдзе ў гісторыю, а мы адправімся ў будучыню з надзеямі, планамі і марамі. Працягнем будаваць пачатае, умацоўваць дасягнутае, браць новыя вышыні і рухацца толькі наперад. Бешанковіцкі раён — гэта вялікая сям’я, і яе росквіт складаецца з поспеху кожнага з нас. Толькі ўпартай працай мы памнажаем яе дабрабыт. Дзякуючы зладжанай рабоце прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раён завяршае год з дастойнымі вынікамі, зрабіўшы чарговы крок у развіцці. Шчырая ўдзячнасць усім вам за плённую, добрасумленную працу, за імкненне зрабіць наш рэгіён лепшым і мацнейшым!
Жадаем моцнага здароўя, міру і шчасця вам і вашым блізкім! Няхай у новым годзе вашым пачынанням заўсёды спадарожнічаюць творчае натхненне і стваральная ініцыятыва, а вашы энергія і кемлівасць служаць залогам паспяховага выканання намечаных планаў!
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага  выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага  Савета дэпутатаў

 


Вярнуцца