Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

7 студзеня 2024 года

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў з Раством Хрыстовым

Шаноўныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!
Сардэчна віншуем вас з Раством Хрыстовым!
Гэта вялікае свята веры, любові і міласэрнасці нясе нам надзею, напаўняе сэрцы добрымі намерамі, дапамагае знайсці сваю дарогу да Храма.
Дарагія сябры, няхай святочны настрой не пакідае вас на працягу ўсяго года, натхняе на плённыя пачынанні і надае сілы для новых спраў на карысць Радзімы. Няхай радасць Раства напоўняе кожны дом згодай і ўтульнасцю, асвятляе жыццё, звяртае нас да духоўных вытокаў і традыцый. Падарыце адзін аднаму як мага больш душэўнай шчодрасці і цеплыні.
Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту,
міру і спакою ў кожным доме!
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

 


Вярнуцца