Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

19 лістапада 2021 года

Кіраўніцтва раёна павіншавала працаўнікоў вёскі Бешанковіччыны з прафесійным святам

   Шаноўныя працаўнікі і ветэраны аграпрамысловага комплексу Бешанковіччыны!
   Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!
Ваша штодзённая нялёгкая праца гарантуе харчовую бяспеку нашага рэгіёна і ўсёй краіны, уносіць вялікі ўклад у павышэнне дабрабыту Беларусі і яе грамадзян. Вернасць справе і любоў да роднай зямлі, высокі прафесіяналізм і самааддача, што ляжаць у аснове вашых дасягненняў, заслугоўваюць глыбокай павагі і прызнання.
    Вёска — гэта крыніца, з якой Беларусь чэрпае сілу жыцця. Нізкі паклон усім, хто вырошчвае хлеб, шчыруе на жывёлагадоўчых комплексах, перапрацоўвае сельскагаспадарчую прадукцыю. Словы асаблівай удзячнасці — ветэранам працы. Хто, як не вы, з’яўляецца прыкладам для моладзі, хто, як не вы, зможа перадаць ёй унікальны вопыт, прывіць любоў да сваёй зямлі і сваёй справы?!
   Жадаем вам, дарагія працаўнікі і ветэраны, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, новых поспехаў на карысць роднага краю! Няхай заўсёды шчодрай будзе ваша працоўная ніва, вопыт і веды стануць залогам будучых дасягненняў, ніколі не пакідаюць вас удача і ўпэўненасць у сваіх сілах, а ў сем’ях пануюць згода і любоў!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Вярнуцца