Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

29 кастрычніка 2021 года

Кіраўніцтва раёна павіншавала супрацоўнікаў Бешанковіцкага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь з прафесійным святам

Паважаныя супрацоўнікі Бешанковіцкага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь і ветэраны службы!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Дэпартамент аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — адна з самых шматлікіх і аснашчаных службаў міліцыі, якая стаіць на варце дзяржаўнай і прыватнай уласнасці, грамадскага парадку і бяспекі нашых грамадзян.

Ваша праца патрабуе велізарнай мужнасці, цярпення і дысцыпліны, заслугоўвае павагі. Вы прафесійна забяспечваеце бяспеку людзей і цэласнасць іх маёмасці. Асаблівую ўдзячнасць выказваем ветэранам за доўгія гады вернага служэння правапарадку.

Жадаем усім моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця і дабрабыту, поспехаў у нялёгкай, але патрэбнай працы!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Вярнуцца