Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

30 красавіка 2021 года

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Бешанковіччыны са Святам працы!

Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце цёплыя і шчырыя віншаванні з 1 Мая — Святам Вясны і працы!
Першамай — свята, якое аб’ядноўвае ўсе пакаленні. Ён дарагі кожнаму, хто любіць сваю справу і сваёй працай праслаўляе краіну. Гэты дзень прыходзіць у нашы дамы як сімвал вясны, нясе з сабой адраджэнне прыроды, новыя сілы і светлыя надзеі.
На Бешанковіччыне жывуць і працуюць выдатныя людзі, аб’яднаныя любоўю да роднага краю, якія шмат разоў даказалі, што ім па плячы самыя цяжкія задачы, самыя адказныя справы. Мы славім ветэранаў, працоўны подзвіг якіх заклаў асновы нашага сённяшняга жыцця, выказваем павагу і падзяку рабочым, земляробам, інтэлігенцыі, усім, хто сваімі паўсядзённымі справамі ўносіць важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна.
Дарагія землякі! Ад усёй душы жадаем вам добрага настрою, поспехаў у справах, моцнага здароўя, дабра, міру і дабрабыту!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Вярнуцца