Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

15 мая 2021 года

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Бешанковіччыны з Днем сям'і

Жыццё чалавека пачынаецца з сям’і, дзе адбываецца яго фарміраванне як асобы. Выхоўваць дзяцей, даць ім добрую адукацыю і дапамагчы вызначыцца ў няпростым свеце чалавечых адносін — нялёгкая справа, у якой не абысціся без узаемнай павагі, згоды і любові. Моцная сям’я — аснова моцнай дзяржавы, яе галоўная апора і падтрымка. Таму вельмі важна захаваць сямейныя традыцыі, у іх — жыццёвая мудрасць, што спакон вякоў перадавалася з пакалення ў пакаленне. Любіце дзяцей і вядзіце іх па жыцці, незалежна ад таго, педагогі вы ці бацькі. Толькі разам, максімальна аб’ядноўваючы намаганні школы, сям’і і грамадскасці, мы спрыяем выхаванню адукаванага, здаровага, працавітага і адказнага пакалення моладзі — будучыні нашай краіны.

Вялікі дзякуй кожнай сям’і — шматдзетнай, прыёмнай, маладой — за цеплыню душы, цярпенне і клопат! Дарагія землякі, шчыра жадаем вам і вашым родным моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай узаемаразуменне, дабрыня і павага, каханне і вернасць захоўваюць вашы сем’і доўгія гады!


Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Вярнуцца