Навіны раёна
21 кастрычніка 2024 года
Кіраўніцтва раёна віншуе мужчын з Днем бацькі
Шаноўныя мужчыны Бешанковіцкага раёна!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём бацькі!
Бацькоўства — вялікая радасць і вялікая адказнасць, сур’ёзны іспыт на сацыяльную і маральную сталасць мужчыны, няспынная праца над сабой. Асабліва важная роля бацькі ў станаўленні і развіцці асобы сыноў, выхаванні ў іх пачуцця адказнасці, павагі да жанчыны, бязмежнай любові да сваёй Радзімы. Мужчына — гэта падмурак сям’і, яе надзейная апора, гэта той, хто забяспечвае абарону і ўпэўненасць, фарміруе ў дзіцяці такія якасці, як мужнасць і дысцыплінаванасць.
Дарагія сябры, ад усёй душы жадаем вам быць мудрымі настаўнікамі, прыкладам для пераймання і лепшымі сябрамі сваім дзецям! Няхай самай вялікай узнагародай для кожнага з вас стануць вашы шчаслівыя сем’і, добрыя і разумныя дзеці, клапатлівыя ўнукі! Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім! Няхай дом будзе напоўнены дзіцячым смехам! Няхай радасць бацькоўства робіць вас моцнымі і шчаслівымі!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.