Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

29 кастрычніка 2024 года

Кіраўніцтва раёна віншуе супрацоўнікаў Бешанковіцкага аддзялення Дэпартамента аховы МУС і ветэранаў службы з прафесійным святам

Шаноўныя супрацоўнікі Бешанковіцкага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў і ветэраны службы!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Служба аховы — гэта рэальная і якасная абарона грамадзян, грамадства і дзяржавы ад шматлікіх негатыўных праяваў. Усе поспехі і дасягненні — вынік прафесійнага стаўлення да даручанай справы кожнага афіцэра, супрацоўніка, служачага. Кожны з вас верна служыць сваёй краіне і народу і тым самым уносіць значны ўклад у агульную для ўсіх нас справу ўмацавання бяспекі і захавання законных правоў і інтарэсаў грамадзян.

Асаблівыя словы падзякі выказваем ветэранам службы аховы, што прысвяцілі сваё жыццё такой важнай прафесіі. Ваш вопыт у супрацьдзеянні злачыннасці — вялікі ўклад у выхаванне і станаўленне маладога пакалення супрацоўнікаў, якія пераймаюць традыцыі высакароднай справы!

Дарагія сябры, жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту! Захоўвайце бадзёрасць духу і веру ў справядлівасць! Поспехаў у працы на карысць нашага народа і Айчыны! Міру вам, вашым родным і блізкім!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў
Вярнуцца