Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

1 верасня 2024 года

Кіраўніцтва раёна віншуе жыхароў Бешанковіччыны з Днём беларускага пісьменства

Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!

Прыміце віншаванні з Днём беларускага пісьменства! Гэта свята, у аснову якога закладзена жаданне захаваць духоўную спадчыну, лепшыя культурныя традыцыі і беражлівыя адносіны да роднай мовы.

Беларусь — радзіма многіх выдатных асветнікаў, дзеячаў культуры, пісьменнікаў сусветнага ўзроўню. У нашай краіне беражліва ­захоўваюць дасягненні мінулых пакаленняў. Клопат пра культуру, духоўнасць мае па-сапраўднаму дзяржаўны характар.

Літаратура і мастацтва заўжды былі для беларусаў асаблівай каштоўнасцю, крыніцай гістарычнай памяці, надзейнай апорай у выхаванні патрыятызму і высокіх маральных якасцей грамадзян. Любоў да мастацкага слова і прага да ведаў здаўна былі неад’емнай часткай беларускага менталітэту. Кніга па-ранейшаму застаецца для нас крыніцай вопыту, натхнення, шчырай любові да роднай зямлі.

Сардэчна віншуем усіх з Днём беларускага пісьменства! Жадаем моцнага здароўя, поспехаў, творчага натхнення і аптымізму!

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.


Вярнуцца