Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

3 ліпеня 2022 года

Кіраўніцтва раена віншуе жыхароў Бешанковіччыны з Днем Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

       Паважаныя ветэраны, жыхары і госці Бешанковіцкага раена!
      Прыміце шчырыя віншаванні з Днем Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 78-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
       Гісторыя нашай Бацькаўшчыны стваралася многімі пакаленнямі моцных і таленавітых людзей. Іх самаадданая праца, перамогі, подзвігі, адкрыцці і поспехі выклікаюць пачуцце гонару за Беларусь. З усіх агульных дасягненняў складаецца і лес нашага гарпаселка, спакойнага і ўтульнага, дзе ветэраны акружаны клопатам і ўвагай, дзе моладзь знаходзіць дастойнае прымяненне сваім талентам і здольнасцям, дзе захоўваюцца помнікі гісторыі і культуры.
   І гэта свята Незалежнасці з'яўляецца асабліва дарагім. Яно стала ўвасабленнем гераізму, стойкасці, мужнасці і велічы духу нашага народа. Сэрца напаўняе пачуцце ўдзячнасці ўсім, хто на сваіх плячах вынес, выпакутаваў Вялікую Перамогу. Подзвіг старэйшага пакалення беларусаў сення надзейна падмацоўваецца воляй сучаснікаў,  якія выбралі ў якасці галоўнага прыярытэту развіцця незалежнасці краіны мірную працу.
     Дарагія ветэраны, землякі і госці Бешанковіччыны, жадаем вам моцнага здароўя і шчасця! Няхай у кожным доме, у кожнай сям'і пануюць згода і дабрабыт! Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, душэўнай цеплыней, поспехамі і новымі дасягненнямі на карысць свайго народа!
Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раеннага выканаўчага камітэта
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раеннага Савета дэпутатаў
Вярнуцца