Навіны раёна
15 мая 2023 года
Кіраўніцтва раёна віншуе жыхароў Бешанковіччыны з Днём сям'і
Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём сям’і!
Сям’я, у якой мы нараджаемся або якую ствараем самі разам з каханымі — самы галоўны складнік нашага жыцця, сувязное звяно паміж рознымі пакаленнямі, гэта маленькая дзяржава са сваімі звычаямі, спадчынай, захавальніца духоўных, нацыянальных і культурных традыцый, фактар стабільнасці і дынамічнага развіцця. Што можа быць важней для чалавека, як не яго самыя родныя і блізкія людзі?! Моцная сям’я — невычэрпная крыніца душэўнага цяпла. Чым мацней яна, тым стабільней і ўсё наша грамадства. Такія высокія ідэалы сямейнага жыцця, як каханне, павага, давер, узаемадапамога, дапамагаюць чалавеку пераадолець любыя перашкоды, натхняюць на здзяйсненні.
Дарагія землякі, жадаем усім вам здароўя, цярпення і бясконцай любові, мірнага неба, шчасця, дабрабыту і згоды ў вашых дамах! Дарыце кожны дзень дарагім вам людзям словы пяшчоты! Беражыце свае сем’і!
Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.