Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

31 снежня 2024 года

Кіраўніцтва раёна віншуе жыхароў Бешанковіччыны з наступаючым Новым годам

Дарагія землякі! Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым годам!
Новы год — самае доўгачаканае і любімае свята, якое дорыць 
нам магчымасць правесці час з роднымі і сябрамі, стварае аса блівую атмасферу і ўпэўненасць, што ўсё задуманае абавязкова збудзецца. У гэтыя святочныя дні, як у дзяцінстве, мы зноў верым у тое, што цуды здараюцца, але ведаем – за кожным цудам стаіць наша праца.
Нам ёсць што ўспомніць і за што сказаць адзін аднаму дзякуй. Кож ны з нас падводзіць свае вынікі года адыходзячага. Але ў нас ёсць і тое, што аб’ядноўвае ўсіх, – родная зямля, любімы раён. Адыходзячы год быў напоўнены падзеямі, напружанай працай, падарыў нам радасць сустрэч і адкрыццяў, перамог і дасягненняў, неацэнны жыццёвы вопыт.
Дарагія жыхары Бешанковіччыны! Ад чыстага сэрца віншуем вас з 
надыходзячым Новым годам! Няхай ён увойдзе ў вашы дамы з надзеяй, радасцю і любоўю. Хай у іх будзе цёпла і ўтульна, а ў сем’ях пануюць дабрабыт і павага адзін да аднаго. Жадаем, каб усё тое, што засмучала вас, засталося ў мінулым, а ўсё добрае знайшло свой працяг у 2025-м годзе.
Поспехаў усім, натхнення і сіл для ажыццяўлення планаў. Шчасця, 
здароўя і дабра! І хай добры святочны настрой не пакідае вас на працягу ўсяго года!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Вярнуцца