Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

25 кастрычніка 2024 года

Кіраўніцтва реёна віншуе работнікаў і ветэранаў аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі з прафесійным святам

Шаноўныя работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі раёна!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Аўтамабільны транспарт — найважнейшае звяно ў транспартным комплексе, бо на яго долю прыпадаюць значныя аб’ёмы перавозак грузаў і пасажыраў. Ад якасці і ўзроўню развіцця аўтамабільных дарог залежыць ­хуткасць дастаўкі, транзітная прывабнасць рэспублікі, вобласці, раёна. Невыпадкова на працягу многіх гадоў аўтамабілісты і дарожнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята разам.

Значэнне для эканомікі гэтых узаемазвязаных галін нельга пераацаніць. Развіццё сеткі аўтамабільных дарог з’яўляецца важнейшым дзяржаўным прыярытэтам, таму што камфортныя аўтамабільныя зносіны забяспечваюць устойлівае функцыянаванне прадпрыемстваў усіх галін, дзелавыя і культурныя патрэбнасці жыхароў, садзейнічаюць эфектыўнаму развіццю вялікіх і малых гарадоў, а таксама ўмацаванню міжнародных сувязей.
 
Паспяховая праца аўтатранспартнай сістэмы была б немагчыма без дакладных, аператыўных дзеянняў дарожнай службы, што працуе добрасумленна і надзейна, каб у любую пару года па нашых дарогах быў забяспечаны камфортны і бяспечны праезд.
 
Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваем ветэранам! Дзякуй вам за вашу працу, такую нялёгкую, але такую патрэбную жыхарам і гасцям раёна! Вы заклалі аснову таго, што мы маем зараз. Ваш багаты вопыт служыць падмуркам далейшага развіцця гэтых службаў. Дарагія сябры, дзякуй вам за самаадданасць! Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, бяспечных дарог і безаварыйнай працы, вытворчых перамог і поспехаў на карысць роднай Беларусі!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў
Вярнуцца