Навіны раёна
8 красавіка 2023 года
Кіраўніцтва віншуе работнікаў і ветэранаў ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў з прафесійным святам!
Шаноўныя работнікі і ветэраны ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Гэта свята — даніна павагі ўсім пакаленням супрацоўнікаў ваеннага камісарыята за ратную службу і шматгранную дзейнасць па забеспячэнні абараназдольнасці нашай краіны. Вашы адказныя адносіны да справы, самаадданасць і вернасць традыцыям дапамагаюць эфектыўна выконваць пастаўленыя задачы і актыўна весці работу па будаўніцтве і развіццю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення і падрыхтоўцы надзейных абаронцаў Радзімы.
У гэты дзень асаблівыя словы падзякі хочацца выказаць усім, хто служыў і працаваў у ваенкамаце ў розныя гады, ваеннаслужачым і грамадзянскаму персаналу, усім, хто і сёння ў страі.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, бадзёрасці і аптымізму, высокіх дасягненняў! Няхай вам заўсёды спадарожнічае поспех у высакароднай справе служэння Айчыне!
Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.