Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

14 чэрвеня 2021 года

Квіткі на "Славянскі базар" з 14 па 19 чэрвеня можна набыць са зніжкай

Дырэкцыя фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" запусціла акцыю для жадаючых наведаць мерапрыемствы форуму, паведамілі БЕЛТА ў дырэкцыі.

"З 14 па 19 чэрвеня пры пакупцы трох і больш білетаў на ўсе мерапрыемствы ў Летнім амфітэатры ў касах Віцебску і на сайтах білетных аператараў kvitki.by і ticketpro.by прадастаўляецца зніжка 10%", - распавялі пра ўмовы акцыі ў дырэкцыі форуму мастацтваў.

Таксама там прапануюць сачыць за актуальнымі навінамі будучага музычнага свята на сайце fest-sbv.by і цэнтра культуры "Віцебск" - gck.by, а таксама ў афіцыйных супольнасцях @festivalvitebsk і @gck.vitebsk, у сацыяльных сетках Instagram, "Укантакце", "Аднакласнікі", Facebook, каб не прапусціць іншыя акцыі і бонусы.

XXX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 15 па 18 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 14 і 19 ліпеня.

Для пашырэння аўдыторыі гледачоў прадугледжаны бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю з 73 дзяржаў.

БЕЛТА

Вярнуцца