Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

20 лістапада 2023 года

Летам - на камбайне, вясной - на сяўбе... У полі - круглы год лепшыя працаўнікі Ульскага каледжа Сяргей Пучкоў, Дзмітрый Залатуха і Валерый Шаўкун

Слесара-рамонтніка Дзмітрыя Мікалаевіча Залатуха, майстра вытворчага навучання Валерыя Дзмітрыевіча Шаўкуна і слесара-рамонтніка Сяргея Мікалаевіча Пучкова ва ўстанове адукацыі «Ульскі дзяржаўны каледж імя Л.М. Даватара» называюць у ліку лепшых працаўнікоў, на плечы якіх легла асноўная нагрузка падчас правядзення палявых работ 2023 года.Паводле інфармацыі кіраўніка навучальнай гаспадаркай А. П. Федаровіча, у каледжа 1187 га ворнай зямлі, сур'ёзная тэхнічная база, але любы аграрый ведае, што зямля аддзячыць добрым ураджаем толькі таму, хто ставіцца да яе з любоўю і клопатам. Напрыклад, Дзмітрый Мікалаевіч Залатуха заняты на ўзворванні зямлі. Па стане на 1 лістапада бягучага года, узараў яе 1236 га. У полі - круглы год. Улетку працуе на камбайне, увесну быў заняты на сяўбе.Валерый Дзмітрыевіч Шаўкун увесь сезон рабіў догляд пасеваў: хімпраполку, апрацоўку культур сродкамі абароны ад хвароб і шкоднікаў, уносіў мінеральныя ўгнаенні - усяго на плошчы 1380 га. У каледжы, як вядома, уведзена сістэма дакладнага земляробства, ідзе рух праз спадарожнікі, што дапамагае значна аблегчыць працу механізатараў, зэканоміць рэсурсы і пры гэтым павысіць якасць палявых работ.Сяргей Мікалаевіч Пучкоў - асноўны сеяльшчык, на яго рахунку 1050 га збожжавых. Улетку слесар-рамонтнік прыбіраў вырашчанае. Сёлета яму даверылі новы камбайн, і Сяргей Мікалаевіч не толькі больш за ўсіх намалаціў збожжавых у каледжы, але і аказваў дапамогу ва ўборцы ўраджаю СУП «Свіціна-ВМК» і КФГ «Тэра Ностра». Словам, сапраўдныя настаўнікі для моладзі, якія не на словах, а на справе паказваюць, колькі сіл і цярпення трэба ўкласці, каб вырасціць хлеб.

 


 

Вярнуцца