Навіны раёна
4 кастрычніка 2023 года
Любімая праца - усё, што трэба для шчасця. Расказвае оперупаўнаважаны АУР РАУС Леанід Надзежка
Оперупаўнаважаны
аддзяленні крымінальнага вышуку раённага аддзела ўнутраных спраў Леанід
Надзежка служыць у органах унутраных спраў з 2006 года.
- У дзяцінстве многія з нас мараць аб розных прафесіях. Аднак магу меркаваць, што ў хлапчукоў самымі прэстыжнымі лічацца прафесіі ваеннага ці міліцыянера. Так было і ў мяне. Супрацоўнікі міліцыі заўсёды выклікалі павагу, бо былі прыкладам людзей, якія змагаюцца са злачыннасцю, устаюць на абарону грамадзян, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымліваюць грамадскі парадак. Таму нядзіўна, што з ранніх гадоў я марыў стаць міліцыянерам. На шчасце, усё так і здарылася, - адзначыў пры размове Леанід Аляксандравіч.
А пачынаў сваю міліцэйскую кар'еру Л. А. Надзежка ў Новалукомлі з пасады міліцыянера-вадзіцеля аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў, у 2009 годзе быў пераведзены ў Бешанковіцкае аддзяленне міліцыянерам-кінолагам. За дзесяць гадоў разам са сваім чацвераногім напарнікам Леанід Аляксандравіч, як кажуць, прайшоў агонь, ваду і медныя трубы. Затым перайшоў на службу ў РАУС, дзе працаваў участковым інспектарам міліцыі па Бачэйкаўскамусельсавету.
-
Пасля кожнага выкліку разумееш, што патрэбен людзям. Яны ўпэўненыя, што
міліцыянеры іх абароняць, што мы і робім, - падкрэсліў Леанід Надзежка. — І
вось з канца красавіка 2023 года ў паслужным спісе з'явіўся запіс, які прымушае
пачашчана біцца маё сэрца да гэтага часу: «оперупаўнаважаны крымінальнага
вышуку». І, як бы трывіяльна гэта ні гучала, з тых самых часоў я па-сапраўднаму
шчасліў,
бо знайшоў сапраўды сваё месца.
Чытаць
цалкам "Зара"