Навіны раёна
18 чэрвеня 2023 года
Медыкаў Бешанковіччыны з прафесійным святам віншуе кіраўніцтва раёна
Шаноўныя работнікі і ветэраны аховы здароўя Бешанковіцкага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Самае дарагое, што ёсць у чалавека – гэта жыццё. Кожны дзень вы бераце на сябе адказнасць за чужыя жыццё і здароўе, прыходзіце на дапамогу ў самыя цяжкія хвіліны, здзяйсняеце часам немагчымае. Ваша прафесійнае майстэрства, вернасць справе, міласэрнасць, дабрыня і чуласць, душэўная шчодрасць і ўважлівыя адносіны дапамаглі многім людзям вярнуцца да актыўнай дзейнасці, здабыць упэўненасць у заўтрашнім дні.
Асаблівыя словы падзякі – ветэранам аховы здароўя, чыя самаахвярнаць, вернасць высокаму прызванню, талент многія гады служаць людзям. Ваш шматгадовы прафесійны вопыт – узор для маладых спецыялістаў.
Дарагія сябры, вялікі дзякуй вам за штодзённую карпатлівую працу і любоў да прафесіі! Жадаем усім вам моцнага здароўя, поспехаў у высакароднай справе выратавання жыцця і аховы здароўя жыхароў нашага раёна! Шчасця, міру і дабрабыту вашым блізкім! Няхай нязменнай узнагародай за працу будзе павага і ўдзячнасць тых, каму вы дапамаглі зноў адчуць радасць жыцця і веру ў свае сілы!
Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.