Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

11 красавіка 2024 года

Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў прысвячаецца…

Па рашэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Ён усталяваны ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні ў Бухенвальдзе.
Менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе вязні Бухенвальда на чале з інтэрнацыянальным палітычным цэнтрам паднялі ўзброенае паўстанне, у выніку якога захапілі лагер і ўтрымлівалі яго да прыходу саюзных войскаў.
У 1958 годзе тут быў адкрыты комплекс збудаванняў, прысвечаны героям і ахвярам Бухенвальда. У красавіку 1945 года былі вызвалены таксама вязні Заксенхаўзена, Дахау і Равенсбрука. Асвенцым, Майданек, Трэблінка, Бухенвальд і шмат іншых месцаў на карце Еўропы былі ператвораны ў гады Другой сусветнай вайны ў жорны смерці, прылады масавага фізічнага знішчэння людзей, лабараторыі для правядзення медыцынскіх і іншых эксперыментаў.
Не меншай жорсткасцю адрозніваліся канцэнтрацыйныя лагеры, створаныя фашыстамі на тэрыторыі Беларусі, якіх налічвалася больш за 500. Найбольш буйныя з іх знаходзіліся ў Мінску — у раёне Нямігі і Трасцянца, а таксама ў Азарычах, Гомелі, Полацку і Бабруйску. У іх былі знішчаны каля 3 млн мірных жыхароў.
Створаная ў 1944 годзе камісія садзейнічання Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўсталяванні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў сабрала доказы, цалкам выкрываючыя крывавыя злачынствы гітлераўцаў.
За свае злачынствы гітлераўцы адказалі на міжнародным судовым працэсе ў Нюрнбергу, які праходзіў з 20 лістапада 1945 па 1 кастрычніка 1946 года. Адкрытыя суды па найбольш жорсткіх ваенных злачынствах былі праведзены ў гарадах савецкіх рэспублік, у тым ліку ў Мінску, Бабруйску, Віцебску і Гомелі.
Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь у ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд дапытала звыш 7,6 тыс. вязняў лагераў смерці. Дакладна ўстаноўлена, што на тэрыторыі сучаснай Беларусі дзейнічала больш за 580 лагераў смерці. На жаль, дадзеныя звесткі не з'яўляюцца канчатковымі, расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
Штогод па ўсёй Беларусі 11 красавіка праходзяць мітынгі, прысвечаныя Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Да памятных знакаў па ўсёй рэспубліцы нясуць вянкі і кветкі былыя вязні канцлагераў, прадстаўнікі абласной і мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, студэнты і школьнікі. На месцах лагераў смерці па ўсёй краіне ў памяць аб загінуўшых у іх устаноўлены помнікі. Кожны лагер смерці ўвекавечаны ў мемарыяльным комплексе "Хатынь".

У Бешанковічах памятнае мерапрыемства пройдзе ў 12 гадзін на брацкай магіле ахвяр вайны (вуліца Мічурына, паблізу ДЛГУ "Бешанковіцкі лясгас").
«Зара»

 


 

Вярнуцца