Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

27 лістапада 2023 года

«Мяняй свой стыль на зімовы!»: рэспубліканская прафілактычная акцыя у Бешанковіцкім раёне

Як паведамляе АДАІ РАУС, з 27 лістапада па 5 снежня на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна праводзіцца рэспубліканская акцыя "Мяняй свой стыль на зімовы!"
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае праяўляць павышаную ўвагу пры ўдзеле ў дарожным руху ў пераменлівых умовах надвор'я. Правільная ацэнка дарожных умоў, умелае прымяненне прыёмаў кіравання, своечасовы кантроль тэхнічнага стану аўтамабіля і дакладнае выкананне патрабаванняў ПДР дазваляюць упэўнена адчуваць сябе на зімовай дарозе. Пры гэтым не варта забываць аб патрабаваннях пункта 2071 ПДР Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць пры ўдзеле ў дарожным руху з 1 снежня па 1 сакавіка абавязковае абсталяванне зімовымі шынамі транспартных сродкаў, а таксама аб патрабаваннях главы 5 дадатку 4 да ПДР і аб адказнасці за здзейсненыя правапарушэнні.
Беражыце сябе і будзьце ветлівыя ў адносінах да іншых удзельнікаў руху!
"Зара"

Вярнуцца