Навіны раёна
МУС аб'яўляе конкурс на лепшыя фота і відэа
Калі вам цікавая праца беларускай міліцыі, вы здымаеце на камеру і ведаеце, як ператварыць звычайны фотаздымак у твор мастацтва, запрашаем Вас прыняць удзел у творчым конкурсе!
З 5 снежня 2019 года Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі
Беларусь праводзіць конкурс на найлепшую фота - і відэапрацу пад назвай "У
аб'ектыве". Яго мэтай з'яўляецца прыцягненне ўвагі да гісторыі і традыцый
органаў унутраных спраў, фарміраванне аб'ектыўнага ўспрымання грамадствам
паўсядзённай дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі і вайскоўцаў унутраных войскаў.
Прыняць удзел у конкурсе могуць усе жадаючыя, каму
споўнілася 14 гадоў. Аўтарскія працы прымаюцца ў намінацыі:
- "Я б у міліцыю пайшоў" - удзельнічаюць працы,
якія адлюстроўваюць жаданне моладзі паступіць на службу ў органы правапарадку;
- "Гістарычная спадчына" - помнікі, музейныя
кампазіцыі з сімволікай МУС;
- "Міліцыя-дзецям" - разглядаюцца працы аб абароне
правоў падлеткаў і дзяцей;
- "Дарожная бяспека" - Прафілактыка парушэнняў
правілаў дарожнага руху;
- "Служба дні і ночы" - пра асаблівасці службы ў
міліцыі і ўнутраных войсках.
Аўтарскія працы з заяўкамі прымаюцца да 20 лютага 2020 года
па адрасе uios@mvd.gov.by. заяўка афармляецца ў адвольнай форме з дадзенымі аб
удзельніку (імя па бацьку, паштовы і электронны адрас, тэлефон, кароткае
апісанне працы і назва намінацыі).
Конкурсная камісія ацэніць работы па такіх крытэрах, як
арыгінальнасць, мастацкая каштоўнасць і тэхнічнае выкананне. Журы абярэ не
больш за трох фіналістаў у кожнай намінацыі, сярод якіх па суме балаў
вызначацца пераможцы.
Урачыстае ўзнагароджанне адбудзецца напярэдадні Дня міліцыі.
На старонцы https://mvd.gov.by/ru/stocks/41 можна азнаёміцца
з Палажэннем аб правядзенні конкурсу, спампаваць банэр для размяшчэння на іншых
інтэрнэт-рэсурсах або праглядзець працы канкурсантаў. Сачыць за ходам конкурсу
можна таксама і ў нашых сацыяльных сетках: https://vk.com/mvdgovby,
https://instagram.com/mvdgovby.
Жадаем натхнення і творчых поспехаў удзельнікам конкурсу!