Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

24 лютага 2020 года

На базе публічнага цэнтра прававой інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла інфармацыйная гадзіна «Правапарушэнне і адказнасць» для навучэнцаў 9-х класаў сярэдніх школ №1 і №2 райцэнтра

     На сустрэчу былі запрошаны пракурор раёна А. А. Старчанка і старэйшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС А. С. Адамовіч.

     З гутаркі з прадстаўнікамі праваахоўных органаў навучэнцы даведаліся, што такое правапарушэнне, злачынства і праступак. Пра адказнасць за іх здзяйсненне распавёў Андрэй Аркадзьевіч Старчанка. Падрабязна пракурор спыніўся на мерах адміністрацыйнага ўздзеяння, крымінальнай адказнасці, узросце, з якога яна надыходзіць, тэрмінах пазбаўлення волі за пэўныя віды злачынстваў.

     Павучальнымі для дзяцей сталі прыклады з жыцця, якімі падзяліўся Аляксандр Сяргеевіч Адамовіч.

     Не варта забываць, што за здзейсненыя ўчынкі заўсёды трэба адказваць.

Алена Марозава,

http://www.gztzara.by

Вярнуцца