Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

10 сакавіка 2020 года

На чарговым пасяджэнні Бешанковіцкага райвыканкама разгледжана пытанне аб рабоце ўчастка электрасувязі Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам"

       Аб рабоце ўчастка электрасувязі прысутным далажыў яго начальнік А. Н. Гарбадзей.

   Бешанковіцкі ўчастак электрасувязі з'яўляецца структурным падраздзяленнем цэха сельскай тэлефоннай сувязі Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам". У яго склад уваходзяць групы па абслугоўванні лінейных збудаванняў і станцыйнага абсталявання, а таксама групы транспарту і продажу паслуг. Агульная колькасць работнікаў у цяперашні час складае 30 чалавек.

   Сярод прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ўчастка сувязі Аляксей Мікалаевіч назваў наступныя: ўкараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій на прадпрыемствах рэальнага сектара і ў сацыяльнай сферы; развіццё мультысэрвісных сеткі электрасувязі, шырокапалоснага доступу ў сетку Інтэрнэт, тэлевізійнага вяшчання; удасканаленне тэлекамунікацыйнай інфраструктуры, лічбавага тэлевізійнага вяшчання; мадэрнізацыя тэлефоннай сувязі і павелічэнне працягласці ліній сувязі па тэхналогіі GPON.

   - У нашым раёне ўкаранёны ўсе тры паказчыкі нарматываў Дзяржаўнага сацыяльнага стандарту па абслугоўванні насельніцтва ў галіне электрасувязі, - адзначыў А. Н. Гарбадзей. - Так, у цяперашні час заявы на ўстаноўку тэлефона з тэрмінам падачы больш за адзін год адсутнічаюць. Маецца магчымасць аказання паслуг шырокапалоснага доступу ў сетку Інтэрнэт у кожным населеным пункце з колькасцю жыхароў больш за 300. А таксама ўсе ўстановы аховы здароўя, у тым ліку ў аграгарадках, тэлефанізаваныя на 100%.

   Прадастаўленне паслугі электрасувязі на тэрыторыі раёна забяспечваюць цэнтральная АПТС, абсталяванне аптычных пасіўных сетак GPON, 10 сельскіх АТС, 24 вузлы перадачы дадзеных.

Вярнуцца