Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

19 кастрычніка 2020 года

На радасць жыхарам мікрараёна

На мінулым тыдні жыхары мікрараёна вул.Маладзежнай атрымалі сапраўдны падарунак. Участак дарогі, які працяглы час знаходзіўся, прама скажам, у жудасным стане і прыносіў масу нязручнасцяў як аўтамабілістам, так і пешаходам, нарэшце адрамантаваны. Крыху раней тут з'явіліся тратуарныя дарожкі, а літаральна на днях - новае асфальтавае пакрыццё.

Вядома, скаргаў на нездавальняючы стан дарогі выказана нямала. Кіраўніцтва раёна заўсёды з разуменнем ставілася да нараканняў людзей, прасіла крыху пачакаць, так як падчас будаўніцтва жылых дамоў рамантаваць пакрыццё было немэтазгодна. Вялікагрузная тэхніка разбурыла б яго зноў. Зараз жа, калі будаўнічыя работы завершаны, новая дарога ідэальна дапоўніла агульную карціну.

Кладкай тратуараў і асфальтаваннем праезнай часткі мікрараёна займаліся ДП «Бешанковіцкае ПМС» і філіял «Бешанковіцкае ДРБУ-110» КУП «Віцебскаблдарбуд». Меліяратары і дарожнікі аператыўна справіліся з пастаўленай задачай. Таго патрабавала старшыня райвыканкама Г.У.Унуковіч, выдатна разумеючы, наколькі доўгачаканай для мясцовых жыхароў з'яўляецца новая дарога.

"Зара"

Вярнуцца