Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

20 студзеня 2021 года

На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна праводзіцца рэспубліканская акцыя "Бяспека ў кожны дом!»

Для прыцягнення ўвагі грамадзян да праблемы ўзнікнення пажараў і гібелі на іх з 18 студзеня па 22 лютага ва ўсіх кутках Беларусі ратавальнікі праводзяць рэспубліканскую акцыю «Бяспека - у кожны дом!".

Акцыя складаецца з 5 этапаў. Першы пройдзе з 18 па 22 студзеня. Мэтавая аўдыторыя дадзенага этапу - асобы, якія злоўжываюць алкаголем і вядуць асацыяльны лад жыцця. На другім этапе, які пройдзе з 25 па 29 студзеня увага ратавальнікаў будзе накіравана на састарэлых грамадзян і жыхароў сельскіх населеных пунктаў.

З 1 па 5 лютага - трэці этап акцыі, ён пройдзе ва ўстановах адукацыі. Падчас чацвёртага этапу, запланаванага з 8 па 12 лютага, акцэнт будзе зроблены на прафілактычную працу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
Заключны этап пачнецца 15 і будзе доўжыцца да 19 лютага. Полем дзеянняў ратавальнікаў стануць месцы з масавым знаходжаннем людзей - адкрытыя пляцоўкі, гандлёвыя аб'екты, рынак.
Вярнуцца