Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

19 мая 2021 года

На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна рэалізуецца рэспубліканская міжведамасная праграма "Клопат»

З 1 мая па 1 кастрычніка бягучага года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь рэалізуецца рэспубліканская міжведамасная праграма "Клопат», якая накіравана на арганізацыю летняй занятасці і вольнага часу падлеткаў, недапушчэнне ўчынення імі адміністрацыйных правапарушэнняў і злачынстваў, папярэджанне гібелі і траўматызму дзяцей.
Супрацоўнікі РАУС асаблівую ўвагу будуць надаваць падлеткам, з якімі інспекцыя па справах непаўналетніх праводзіць індывідуальную прафілактычную працу, шматдзетным і малазабяспечаным сем'ям. Акцэнт зроблены на цесным узаемадзеянні з зацікаўленымі па арганізацыі занятасці падлеткаў, забеспячэнні аховы грамадскага парадку і бяспекі дзяцей, якія адпачываюць у дзіцячых аздараўленчых лагерах.
Для павышэння эфектыўнасці работы ў гэтым напрамку прадугледжана выкарыстанне магчымасцяў раённых (гарадскіх) аддзелаў (упраленяў) па працы і занятасці насельніцтва ў частцы выкарыстання вакансій, выдзеленых у летні перыяд для працаўладкавання непаўналетніх, а таксама ўстаноў культуры, адукацыі, спорту і турызму для арганізацыі вольнага часу дзяцей .

Аляксандр Мамойка, вриод старэйшага ўчастковага інспектара ІСН РАУС.
Вярнуцца