Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

13 снежня 2019 года

На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна стартавала дабрачынная акцыя «Елачка жаданняў»

     Ужо які год РК ГА "БРСМ" выступае з ініцыятывай аб правядзенні акцыі "Елачка  жаданняў". У рамках першага этапу дзеці з шматдзетных, няпоўных і малазабяспечаных сем'яў, а таксама выхаванцы СПЦ, цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дома сямейнага тыпу могуць напісаць ліст Дзеду Марозу і прынесці яго па адрасе вул. Камуністычная, 10, кабінет №21. Дарэчы, першыя пасланні ўжо ўпрыгожылі зялёную прыгажуню.

     Падчас правядзення другога этапу акцыі валанцёры БРСМ сумесна з неабыякавымі людзьмі набудуць падарункі, якія затым раздадуць адрасатам.

      Увасобіць дзіцячае жаданне ў рэальнасць па сілах кожнаму з нас, давайце дапаможам дзецям паверыць у цуда –  звярнулася да землякоў першы сакратар РК ГА "БРСМ" Т. Жукоўская.

     Раённая газета» Зара " http://www.gztzara.by


Вярнуцца