Навіны раёна
24 мая 2021 года
На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна стартуе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага - дзеці!»
Набліжаюцца летнія канікулы, таму Дзяржаўтаінспекцыя актывізавала працу па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх. Традыцыйнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага - дзеці!» праходзіць у раёне з 25 мая па 5 чэрвеня.
Вярнуцца
Па словах часова выконваючага абавязкі начальніка аддзялення ДАІ РАУС Ю.М.Раманава, згодна з Правіламі дарожнага руху ў перыяд правядзення СКМ прадугледжваецца рух транспартных сродкаў у светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці). За невыкананне гэтага патрабавання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 2 базавых велічынь.