Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

20 кастрычніка 2020 года

«Напішы ліст маме»

Мама для нас - заўсёды прыклад у жыцці і апора ў складаных сітуацыях, самы блізкі і дарагі чалавек. Ва ўсім свеце дзеці дзякуюць любімым матулям за нястомны клопат, цярпенне, любоў і адданасць. Ім дораць кветкі і сувеніры, але галоўны падарунак - увага, а Дзень маці - яшчэ адна нагода сказаць ёй, свайму анёлу-захавальніку, самыя галоўныя словы.

На базе СШ №1 г.п.Бешанковічы прайшла акцыя «Напішы ліст маме», арганізатарам якой выступіў РК ГА «БРСМ». Хлапчукі і дзяўчынкі з задавальненнем пісалі віншаванні і запячатвалі іх у канверты, на якіх акуратнымі літарамі выводзілі свае адрасы. Дастаўку карэспандэнцыі забяспечылі актывісты моладзевага руху.
- Сёння, падчас глабальнай цыфравізацыі, атрымаць ліст у канверце - нечакана, таксама ўдвая прыемна, калі ен напісаны ў святочны дзень рукой уласнага дзіцяці, - адзначыла першы сакратар РК ГА «БРСМ» С. Жыгун. - Мама - самае першае слова, якое ласкае слых да канца жыцця. Беражыце мам, бо даражэй і радней няма нікога на свеце.
Вярнуцца