Навіны раёна
7 мая 2024 года
Напярэдадні Дня Перамогі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай атрымалі прадуктовыя наборы ад сеткі "Дабраном"
Няўмольны час, на
жаль, і ўсё менш сярод нас відавочцаў і непасрэдных удзельнікаў той далёкай,
страшнай вайны. Але кожнага з іх, хто змог прайсці крывавымі дарогамі Вялікай
Айчыннай, выжыць і вярнуцца, краіна ведае пайменна і імкнецца паклапаціцца аб
іх патрэбах, праблемах, пажаданнях. І шчыра віншуе з 9 Мая - Днём Вялікай
Перамогі, якую яны набліжалі, як маглі! Памяць аб подзвігу герояў, якія
паламалі ворага, якія адстаялі незалежнасць нашай Радзімы, паднялі гарады і
вёскі з руін, у Беларусі святая. І асаблівы клопат - пра ветэранаў.
Іх шэрагі ўсё радзей. А гэта ж памяць нашага народа. Памяць, без якой няма будучынi. Даніна павагі героям вайны - даўняя і добрая традыцыя напярэдадні свята. Сёння ў госці да ветэранаў з найлепшымі пажаданнямі і віншаваннямі зазірнулі прадстаўнікі мясцовай вертыкалі ўлады і сеткі магазінаў ЗАТ "Дабраном".
З раніцы гасцей сустракалі жыхары райцэнтра - Сяргей Несцеравіч Карась, Іван Іосіфавіч Захарчанка, Лідзія Рыгораўна Макейчык і жыхарка блакаднага Ленінграда Ефрасіння Спірыдонаўна Станіслаўчык з аграгарадка Ула.
Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Дзмітрый Пясецкі, старшыня райсавета ветэранаў Анатоль Крачкоўскі, намеснік рэгіянальнага кіраўніка ЗАТ "Дабраном" Юлія Зямка і начальнік адміністрацыйна-гаспадарчага сектара ЗАТ "Дабраном" Дзмітрый Асіпенкаў выказалі самыя цёплыя словы бясконцай падзякі і ўручылі прадуктовы набор ад гандлёвай сеткі "Дабраном".
"Вы пераадолелі цяжкія часы, спазналі жахі вайны, якія выпалі на долю нашага народа, - звярнуліся да ветэранаў госці. - У кожнага з вас свая легендарная гісторыя жыцця. І дзякуючы вашай нязломнай волі, ваенным і працоўным подзвігам мы сёння маем магчымасць жыць пад мірным небам, на мірнай зямлі. Вы перамаглі і паднялі нашы гарады і спаленыя вёскі. Як маглі, працавалі, а цяпер ужо наша задача - далей несці праўду гераічнай перамогі, і памяць аб тым, якой была тытанічная праца народа ў той, пасляваенны, час. І асабліва любоў да нашай цудоўнай сінявокай Радзімы. Вучыць моладзь любіць яе, таму што радзіма - адзіная, як маці, іншай не дадзена... Наша шчырая і бязмерная вам падзяку. Нізкі паклон Вам за тую Беларусь, якая дзякуючы вам захавалася, адбылася, квітнее."
Ветэраны былі рады падарункам і асабліва ўвазе, цяплу і клопату. У сваю чаргу яны адрасавалі словы падзякі ўсім, хто зазірнуў у госці: "Дзякуй, што памятаеце, наведваеце, не забываеце нас..." " такія моманты ў вачах гэтых моцных, мужных людзей, відавочцаў цэлага стагоддзя жыцця, стаяць слёзы. Цяжка не заплакаць самому. Праводзячы наведвальнікаў, нашы землякі далі адну і тую ж, але вельмі важную параду: "Беражыце мір, беражыце родную Беларусь!". Дзякуй Вам за гэты мiр. Вы, як ніхто іншы, ведаеце, якi далікатны мiр. І якой дарагой цаной ён дастаўся. А мы будзем ваш запавет выконваць.
Больш фота "Зара"
Вярнуцца