Навіны раёна
29 красавіка 2023 года
Напярэдадні Дня працы ў Бешанковічах ушаноўвалі лепшых працаўнікоў раёна
Ва ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай абнаўленню Дошкі гонару Бешанковіцкага раёна, занясенню на яе лепшых прадпрыемстваў і імёнаў лепшых працаўнікоў рэгіёну па выніках працы за 2022 год, прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый.
Старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч: «Сёння мы ўшаноўваем працаўнікоў самых розных прафесій, аб'яднаных адказным стаўленнем да справы і вялікім асабістым укладам у развіццё нашага раёна. Гэта людзі, якія ганарацца майстэрствам сваіх продкаў і служаць дастойным прыкладам сваім нашчадкам. За іх дасягненнямі стаяць гады карпатлівай працы. Выказваю ўсім шчырыя словы падзякі за актыўную і плённую працу!»